ДКНТ арганізуе правядзенне 16-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей – ДКНТ) пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду (далей – Белінфонд) арганізуе правядзенне 16-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў (далей – конкурс).
Пераможцы конкурсу маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку для рэалізацыі інавацыйных праектаў, а таксама сродкі на камерцыялізацыю вынікаў сваёй навуковай дзейнасці.
Удзел у конкурсе спрыяе інфармаванню патэнцыйных інвестараў і спажыўцоў аб перспектыўных інавацыйных распрацоўках удзельнікаў і прасоўванні інавацыйных праектаў.
Конкурс праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў інавацыйных праектаў.
Намінацыі конкурсу: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».
Акрамя таго, у рамках конкурсу разглядаюцца ў тым ліку праекты-пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі, якія адказваюць мэтам конкурсу. Для такіх праектаў прадугледжана прадастаўленне грашовых сродкаў на распрацоўку бізнес-планаў у мэтах іх далейшага ўдзелу ў конкурсе (у адпаведнасці з пунктам 17 Палажэння аб конкурсе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2010 г. № 98).
Пералік праектаў-пераможцаў іншых рэспубліканскіх конкурсаў ДКНТ просіць накіраваць у Белінфонд па электроннай пошце: rkip@belinfund.by у тэрмін да 1 мая 2025г.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе і ўмовах удзелу ў ім прыведзена ў дадатку, а таксама можа быць атрымана ў Белінфондзе па тэлефонах +375 17 270 84 29, +375 29 577 56 89.